Тое, што няма заявы аб «выбарах» у Беларусі, на маю думку, сведчыць не толькі пра адсутнасць стратэгіі ў гэтым кірунку, але і пра тое, што ў такой стратэгіі няма патрэбы ў цяперашняй амерыканскай адміністрацыі. Таму што ў яе іншыя вялікія мэты, куды Беларусь не ўваходзіць.
Турарбекава: «Зараз Вашынгтону наогул не да Мінска»
Экспертка ў сферы міжнародных адносін — пра тое, чаго чакаць ад радыкальных змен палітыкі ЗША.
Злучаныя Штаты дагэтуль не пракаментавалі вынікі «выбараў» у Беларусі. Але гэта, на думку эксперткі ў сферы міжнародных адносін Розы Турарбекавай, не варта разглядаць як рэакцыю на тое, што афіцыйны Мінск прадэманстраваў нядаўна «амерыканскіх закладнікаў» — журналістаў «Радыё Свабода» і юрыста Юрася Зянковіча.
— Зараз Вашынгтону наогул не да Мінска, не да Беларусі, — зазначае Роза Турарбекава ў эфіры Еўрарадыё. — Мы бачым, што цяпер адбываюцца кардынальныя змены ў палітыцы ЗША, і гэтыя змены не тактычнага, яны стратэгічнага характару.
Калі не адбудзецца супраціву гэтым зменам унутры саміх Злучаных Штатаў — я маю на ўвазе тое, што робіцца з USAID (амерыканскае агенцтва па міжнародным развіцці вымушанае было прыпыніць усе замежныя праграмы падтрымкі — С.), заявы прэзідэнта ЗША адносна Кананды і Грэнландыі, падвышэнне тарыфаў на тавары з Канады і Мексікі, — яны працягнуцца. І на гэтым фоне Беларусь увогуле не бачыцца.
І другі момант — мабыць, Марк Рубіо, новы дзяржсакратар, не спяшаецца рабіць такія заявы, таму што сам Трамп ніяк не абазначае сваю пазіцыю адносна Беларусі. І ці вядуцца перамовы адносна вызвалення журналістаў і грамадзяніна ЗША — не ўпэўненая. Наогул не ўпэўненая, што ў бок Беларусі глядзяць.
Калі помніце, у дзень «выбараў» стала вядома пра вызваленне ў аднабаковым парадку амерыканскай грамадзянкі — і тады ЗША таксама не распавядалі падрабязнасцяў і не рабілі заяў, магчыма, таму, што вызначалі сваю стратэгію.
А яна вызначаецца досыць радыкальнай: прыпыненне знешняй дапамогі на 3 месяцы (і далей я нічога добрага на гэтым тле не чакаю), унутры робяцца кардынальныя змены адносна менеджменту, шмат супрацоўнікаў дзяржслужбаў звальняюць. І дзе ў гэтым шэрагу Беларусь, заявы па Беларусі? Іх няма.
Першае, што хвалюе Трампа — нават не Украіна, а Расія. Таксама Кітай. Потым ягоныя скандальныя тэрытарыяльныя заявы адносна Грэнландыі і Канады. Паўтаруся, адбываюцца радыкальныя змены, нядобрыя для ўсіх — ламаецца сістэма кіравання, якая складвалася дзесяцігоддзямі, пераемнасці няма, а што на змену?
Читайте еще
Избранное